Навіны

Азіяцкія гандляры на беларускіх рынках

У выніку шэрагу паездак у рэгіёны кіраўніцтва Беларускай хрысціянскай дэмакратыі фіксуе новыя маштабы і метады знішчэння беларускага прадпрымальніцтва. Пра гэта паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Па яго словах, у Пінску, Наваполацку, Полацку, Рэчыцы, Маладзечне ды іншых гарадах актывісты БХД размаўлялі з прадпрымальнікамі, якія абураныя масавым з’яўленнем танных тавараў на кірмашах ад азіяцкіх гандляроў, пераважна грамадзян Кыргызстана:

— З’явіліся на беларускіх кірмашах людзі з Азіі і цяпер высвятляецца, што гэта грамадзяне Кыргызстана, якія маюць нашмат таннейшыя тавары і, як гэта не дзіўна, не сутыкаюцца ні з якімі праверкамі, каторыя пастаянна турбуюць беларускіх прадпрымальнікаў. Мы высвятлялі адкуль растуць ногі ў гэтай схемы і чуткі, якія ідуць проста плынню, гэта тое, што бізнес беларускіх ІП проста аддалі ў кармленне таварышу Бакіеву. Былы прэзідэнт Крыгызстана, які ўцёк у Беларусь і мае сур’ёзныя капіталы. Ну і вось аддалі яму значыць гэтую сферу.

Павел Севярынец называю палітыку беларускіх уладаў «здзекам з уласнага народа». Як адзначае палітык, БХД, якая спрыяла стварэнню Камітэта Выратавання Прадпрымальніцтва і прафсаюза прадпрымальнікаў «Салідарнасць», будзе падтрымліваць беларускіх ІП у іх справядлівых патрабаваннях, і далучыцца да пратэстаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/aziyatskiya-gandlyary-na-belaruskikh-rynk/

28.07.2017

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты