Навіны

У Зэльве ўшанавалі Ларысу Геніюш

У нядзелю, 6 жніўня, у Зэльве творчая інтэлігенцыя Беларусі адзначыла 107-я ўгодкі з дня нараджэння вялікай беларускай паэткі-змагаркі Ларысы Геніюш (1910-1983).

Ушанаванне пачалося ў Зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве паніхідай. Потым старшыня Гарадзенскага Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка ўручыў падзячную грамату Саюза беларускіх пісьменнікаў настаяцелю царквы ў Зэльве Георгію Субаткоўскаму за ўшанаванне памяці Ларысы Геніюш, за адкрыццё ў храме пакоя-музея ёй прысвечанага, і за папулярызацыю твораў паэткі. Працягвалася мерапрыемства згадкамі пра паэтку-змагарку ў царкоўным доме. Сустрэчы з ёю прыгадалі пісьменнікі Уладзімір Ягоўдзік, Юрка Голуб, Аляксей Пяткевіч.

Працягвалася мерапрыемства згадкамі пра паэтку-змагарку ў царкоўным доме. Сустрэчы з ёю прыгадалі пісьменнікі Уладзімір Ягоўдзік, Юрка Голуб, Аляксей Пяткевіч.

Пра творчасць Ларысы Геніюш распавядалі і чыталі ёй прысвечаныя вершы Міхась Скобла, Валерый Петрыкевіч, Алена Таболіч і многія іншыя прысутныя. Міхась Скобла нават правёў літаратурны конкурс, прысвечаны жыццю і творчасці паэткі. А пераможцы атрымалі новыя беларускія кнігі. У гэты дзень Таццяна Грыневіч праспявала некалькі песень на словы паэткі.

Госці і землякі паэткі ўсклалі кветкі да помніка Ларысы Геніюш у Зэльве і на магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў.

IMG_7759IMG_7760IMG_7762IMG_7763IMG_7764IMG_7767IMG_7774IMG_7776IMG_7780IMG_7784IMG_7789IMG_7792IMG_7794IMG_7796IMG_7799IMG_7807IMG_7809IMG_7814IMG_7816IMG_7818IMG_7820IMG_7821

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-zelve-ushanavali-larysu-geniyush-3/

07.08.2017

праваабарончыя сайты