Навіны

Белыя Росы „ідуць пад нож”

У Гародні знішчаецца адзін з апошніх вясковых фрагментаў мікрараёну Дзевятоўка. „Пад нож ідуць” некалькі старых вясковых хатаў, а таксама пладовыя дрэвы на гэтай тэрыторыі. Працы ідуць у той частцы мікрарёну, якая завецца Беламі Росамі.

Мяркуючы па тэхніцы, руйнавальныя працы вядзе „Гродножилстрой”. Жыхары суседніх шматпавярховых дамоў незадаволеныя такімі працамі, яны прывыклі да невялікага аазісу ў гэтай частцы гораду, да ўсяго дрэвы нейкім чынам стрымлівалі смурод, які перыядычна пры адпаведным ветры ідзе з боку Гарадзенскага мясакамбіната.

Ці захаваецца кіналегендарны калодзеж і інфармацыйны шчыт пра фільм „Белыя Росы”, невядома, магчыма невялікі фрагмент рэшткаў гэтай дзялкі і будзе пакінуты.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара 

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/belyya-rosy-iduts-pad-nozh/

07.08.2017

праваабарончыя сайты