Навіны

КНДР прыгразіла ракетным ударам па базе ЗША на Гуаме

Паўночная Карэя разглядае магчымасць ракетнага ўдару па ваенных аб’ектах ЗША на востраве Гуам у заходняй частцы Ціхага акіяна. Такім чынам КНДР адказала прэзідэнту Дональду Трампу, які паабяцаў абрынуць на паўночнакарэйцаў „агонь і гнеў” ЗША, калі дзеянні Пхеньяна будуць пагражаць Амерыцы.

Ваенныя КНДР „старанна вывучаюць” план нападу з прымяненнем ракет сярэдняй далёкасці „Хвасон-12”, сцвярджаецца ў заяве паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, апублікаваным Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам Карэі (ЦТАК).

Як гаворыцца ў заяве са спасылкай на прадстаўніка карэйскай арміі, „план будзе прыведзены ў дзеянне, як толькі лідар Кім Чэн Ын прыме рашэнне”.

На востраве Гуам у Ціхім акіяне размешчаны амэрыканская авіябаза Андэрсан і ваенна-марская база Апра-Харбар.

bbc.com

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/kndr-prygrazila-raketnym-udaram-pa-ba/

09.08.2017

праваабарончыя сайты