Навіны

Новыя старонкі гісторыі гарадзенскіх габрэяў

Новыя старонкі гісторыі гарадзенскай габрэйскай абшчыны ў часы Другой сусветнай вайны знайшлі адлюстраванне ў новай кнізе Іллі Мараша. 

Ён жыхар Ізраіля ды сын вядомага гарадзенскага гісторыка, прафесара Якава Мараша. Свой рукапіс ён перадаў на сваю малую радзіму ў выдавецтва „ЮрсаПрынт”.

Каля 200 старонак тэксту багата дапоўнены архіўнымі дакументамі і фотаздымкамі. Кажа рэдактар і выдавец кнігі Аляксандр Рыжы:

– Адна справа прыгадваць Халакост, зусім іншае прыгадваць тое, хто такія габрэі. Увогуле гэта адны з найлепшых прадстаўнікоў насельніцтва Беларусі, больш за 50%, напрыклад, Гародні, гэта славутыя лекары, альбо прадстаўнікі прамысловасці – гэта менавіта габрэі.

У выданні асобнае месца Ілля Мараш надаў доследам ідыш-паліцаям, якія працавалі ў гарадзенскім гета, але кніга апавядае пра значна шырэйшую гісторыю гарадзенскіх габрэяў у 20 стагоддзі. У „Старонках гісторыі гарадзенскай габрэйскай абшчыны” Ілля Мараш згадвае мінулыя стагоддзі, калі гэтая этнічная група знайшла прытулак у Гародні і стварыла сваё асяроддзе. Набыць кнігу можна будзе ў кнігарнях Гародні, альбо ў выдавецтве.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/novyya-staronki-gistoryi-garadzenski/

11.08.2017

праваабарончыя сайты