Навіны

Рышард Тэрлецкі: «Белсату» нічога не пагражае

Працы тэлеканала „Белсат” нічога не пагражае. Такую думку выказаў віцэ-маршалак Сейма Польшчы Рышард Тэрлецкі падчас інтэрв’ю журналістам у Гародні.

– Будзе функцыянаваць. Ідэя была пра тое, каб «Белсат» фінансавала не Міністэрства замежных спраў, а Польскае тэлебачанне. Гэта дазволіла б зняць з тэлеканала «Белсат» дзяржаўную ці ўрадавую шыльду, ён стаў бы насамрэч незалежным тэлеканалам. Але пабачым, як гэта вырашыцца.

У Менску, між іншым, прадстаўнікі парламенцкай дэлегацыі Польшчы ўзнялі перад парламентарамі Беларусі пытанне пра пачатак вяшчання польскага тэлеканала ў адкрытым доступе для жыхароў Беларусі. Гэта, на думку Рышарда Тэрлецкага, мог бы быць канал „Polonia”. Летась беларускія ўлады абяцалі польскаму баку пра цалкам рэальную магчымасць гэтага.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ryshard-terletski-belsatu-nichoga-ne-p/

01.09.2017

праваабарончыя сайты