Навіны

Людзей з інваліднасцю ў Гародні запрашаюць на Open Space

Гарадзенскі дзіцячы хоспіс разам з Дзіцячай паліклінікай №2 ды  з Офісам па правах людзей з інваліднасцю запрашаюць людзей з інваліднасцю на вялікую сустрэчу ў Гародні. Па словах арганізатараў сустрэчы, усе людзі з інваліднасцю змогуць на прамую задаць спецыялістам хвалюючыя іх пытанні.

Кажа Вольга Вялічка, кіраўнічка гарадзенскага дзіцячага хоспіса:

– У гэтым годзе ўпершыню мы ў Гародні праводзім Open Space – гэта адкрытая пляцоўка для таго, каб усе жадаючыя, хто мае інваліднасць, хто мае сваякоў, сяброў з інваліднасцю,  маглі прыйсці і задаць пытанні экспертам па розных тэмах. Напрыклад, па забеспячэнні льготнымі медыкаментамі, або медыцынскім абсталяваннем. Ці па льготах, якія павінна забяспечваць дзяржава, па жыллёва-камунальнай гаспадарцы і так далей.

11 – 15 верасня арганізатары сустрэчы збіраюць пытанні для таго, каб эксперты маглі падрыхтавацца, а сама сустрэча адбудзецца ў Гародні 22 верасня з 16 да 18 гадзін на базе гарадзенскага гарадскога ліцэя па вуліцы Парыжскай Камуны, 3.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота vgr.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/lyudzej-z-invalidnastsyu-u-garodni-zapra/

11.09.2017

праваабарончыя сайты