Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Гомельскага актывіста Мікалая Пяшкоаштрафавалі за пікет супраць расстрэлаў; Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў памілаваў расійска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына, узімку дэпартаванага з Беларусі; Сын бабруйскага блогера Алега Жалнова Аляксей Мілюкоў, які знаходзіцца ў папраўчай калоніі ў Горках, абвясціў галадоўку.

“Каментар”: На сустрэчы, якую на мінулым тыдні арганізаваў Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы», абмяркоўваліся праблемы дыскрымінацыі жанчын у працоўнай сфера. Адной з такіх праблем стала трапленне жанчын, якія ў свой час даглядалі дзяцей і інвалідаў, у "пенсійную пастку". Каментуючы сітуацыю, юрыстка арганізацыі Лілія Воліна адзначыла, што жанчыны, якія даглядаюць за дзецьмі і, напрыклад, за састарэлымі бацькамі, у цэлым маюць менш магчымасцяў атрымаць як патрабаваны страхавы стаж, так і агульны стаж працы.

“Асоба”:  Сын бухгалтара незалежнага прафсаюза РЭП Ігара Комліка Андрэй Комлік-Ямацін.Ігар Комлік быў затрыманы напачатку жніўня па падазрэнні ў нясплаце падаткаў у асоба буйным памеры. Зараз ён утрымліваецца ў СІЗА№1 у Мінску. Яго сын распавядае, якім чалавекам з’яўляецца Ігар Комлік у звычайным жыцці і якім чынам распачалася яго прафсаюзная дзейнасць.

У музычных паўзах – кампазіцыі з новага альбома гурта IRDORATH Wild”.

http://spring96.org/be/news/87801

12.09.2017

праваабарончыя сайты