Навіны

Паведамляе #uCentry Hrodna

Вітаем!
З прыемнасцю інфармуем Вас пра тры падзеі, якія адбудуцца на бягучым тыдні #uCentry гарадскога жыцця Гродна.
Запрашаем наведаць:
 
13 верасня, серада, а 18.30 Вікторыя Ільіна распачне цыкл лекцый па гісторыі сучаснага мастацтва. Першая тэма: "Пікасо. Ад дзяўчат авіньёнскіх 1907 года да гарадзенскіх 2017 года".
 
14 верасня, чацвер, а 18.30 гарадзенскі рок-музыка Алесь Дзянісаў прэзентуе новы альбом "Кароткая гісторыя Беларусі".
 
16 верасня, субота, а 12.00 "Ідэі для парка Жылібера: што было, што ёсць і як можна зрабіць лепей" - лекцыя Яны Марчук, магістра навук па рэстаўрацыі паркаў і культурных краявідаў ўніверсітэта Вялікай Брытаніі.
 
Уваход на ўсе падзеі вольны.

 

13.09.2017

праваабарончыя сайты