Навіны

Гарадзенскія чыноўнікі не тлумачаць, чаму 94-гадовую жанчыну прымусова зьмясьцілі ў вар’ятню

94-гадовую самотную жыхарку Гародні Ніну Сямёнаву прымусова на 10 дзён даставілі ў псыхіятрычны шпіталь.

Пазьней яна атрымала ліст з гарвыканкаму пра тое, што яе прыватны дом з надзелам у цэнтральнай частцы Гародні ідзе пад знос, а на яго месцы пабудуюць мэдычна-гатэльны комплекс.

Дом Ніны Сямёнавай на вуліцы Ватуціна

Дом Ніны Сямёнавай на вуліцы Ватуціна

Адміністрацыя Ленінскага раёну Гародні ад камэнтароў адмаўляецца.

Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні Генадзь Яскевіч, які курыруе пытаньні жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, рэалізацыі жыльлёвай праграмы ў раёне, у тым ліку індывідуальнай забудовы, патлумачыць, чаму так абыходзяцца з старой жанчынай, адмовіўся і накіраваў Свабоду да іншага намесьніка старшыні, Аляксандра Каўша, які курыруе сацыяльныя пытаньні.

Аляксандар Коўш таксама ня стаў казаць, на якой падставе чыноўнікі з гарвыканкаму і ЖЭС гвалтоўна ўварваліся ў хату Ніны Сямёнавай і даставілі яе ў псыхіятрычны шпіталь і чаму ўзьнікла тэрміновая неабходнасьць зносіць прыватны сэктар на вуліцы Ватуціна ў Гародні.

https://www.svaboda.org/a/28737365.html

15.09.2017

праваабарончыя сайты