Навіны

У „Цэнтр гарадскога жыцця” ў Гародні ўварвалася міліцыя

Міліцыя затрымала 19 чалавек. У затрыманых узялі тлумачэнні, адбіткі пальцаў, і а 20:30 пачалі выпускаць.


АМАП уварваўся ў Цэнтр гарадскога жыцця ў Гародні. За апошні час гэтая пляцоўка стала месцам сустрэчаў мастакоў, літаратараў, журналістаў ды месцам шматлікіх прэзентацый.

Каля Цэнтру знаходзіцца наш карэспандэнт:

– Унутр следчыя не пускаюць нікога, паведамляюць, каб даведваліся пра ўсё ў прэс-службе МУС. Паўгадзіны таму прыехала міліцыя. І зараз у Цэнтр нікога не пускаюць.

РР: Ці сёння павінна нешта адбывацца ў Цэнтры?

– Так, павінна была адбыцца лекцыя філосафа з Расеі Рабава пра нефармальны рух. Пачатак павінен быць у 18.30.

РР: Ці нехта знаходзіцца ў Цэнтры акрамя супрацоўнікаў праваахоўных органаў?

– Я нічога не бачу. Вось нехта выходзіць. Выйшла нейкая жанчына. Не ведаю, хто гэта.  

Міліцыянты вынеслі кнігі і брашуры, якія прывёз Пётр Рабаў ды перапісалі кнігі, якія былі ў „Цэнтры гарадскога жыцця”.

***

Наш карэспандэнт паведаміў, што ў „Цэнтр гарадскога жыцця” ў Гародні, дзе павінна была адбыцца лекцыя філосафа Пятра Рабава (Расея), уварваліся супрацоўнікі міліцыі. 

Цяпер на месцы працуюць следчыя, якія нікога не ўпускаюць унутр

. Затрыманыя каля 20 чалавек, у тым ліку і лектар. Удзельнікаў імпрэзы адвезлі ў РУУС.Падчас сустрэчы была запланаваная лекцыя Пятра Рабава «Лібэртарная сацыяльная думка апошняй траціны XX — пачатку XXI cтагоддзя». Заўтра аналагічная лекцыя планавалася ў Баранавічах.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-tsentr-garadskoga-zhytstsya-u-garodni-uv/

10.10.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты