Навіны

Пачаўся суд над унукам, які забіў дзядулю і бабулю

10 кастрычніка ў будынку суда Слонімскага раёна а 10-й гадзіне пачаўся суд над 17-гадовым Аляксандрам Грудзьком, які сёлета ў красавіку ў Слоніме забіў сваіх дзядулю і бабулю Леаніда і Тамару Богданаў. Леанід Богдан быў скульптарам, шмат зрабіў бюстаў, помнікаў, шыльдаў і бясплатна падараваў роднаму Слоніму.


Суд вядзе суддзя Ігар Собалеў. Юнак падазраецца па артыкуле 139 КК Рэспублікі Беларусь (п.6,8,16, ч.2). Суд у Слоніме адкрыты. На суд прыехала маці Аляксандра Грудзько з Арабскіх Эміратаў, а таксама прыйшлі журналісты і слонімцы.

Тая трагедыя разгулялася каля апоўначы, калі Леанід і Тамара ўбачылі ў унука электронную цыгарэту. Сваякі не зразумелі, што гэта за прылада, думаючы, што яна звязана з наркотыкамі. Такая версія абурыла ўнука, ён схапіў нож ды металічны шуфлік і гэтымі прадметамі забіў бабулю і сур’ёзна параніў дзядулю. Скульптар прасіў выклікаць хуткую, але юнак адправіўся ў гараж, узяў там сякеру і дабіў ім дзядулю. Пазней вопратку і сякеру ён выкінуў у балаціну на рацэ Шчара. Далей юнак накіраваўся ў Свята-Траецкі сабор і паведаміў святару, што ў хату нібыта ўварваліся рабаўнікі ў масках і здзейснілі забойства.

Супрацоўнікі міліцыі вызначылі, што ніякіх рабаўнікоў не было, а забіў пенсіянераў іх уласны ўнук.  Вінаватасць мае даказаць суд.

IMG_9035IMG_9039IMG_9041IMG_9043IMG_9046IMG_9048IMG_9053IMG_9054

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/pachausya-sud-na-unukam-yaki-zabiu-dzyadul/

10.10.2017

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты