Навіны

Гародня супраць смяротнага пакарання (многа фота)

Дзясятага кастрычніка, у Гародні, у межах акцыі “Тыдзень супраць смяротнага пакарання” якую праводзяць праваабаронцы па ўсёй Беларусі, адбылася вулічная інфармацыйная акцыя.

Праваабаронцы Уладзімір Хільмановіч, Раман Юргель, Эдвард Дмухоўскі і Віктар Сазонаў наведалі людныя месцы гораду і раздалі суайчыннікам тысячу буклетаў “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”.

Праваабаронцы наведалі рынкі гораду, людныя прыпынкі і паўсюдна акрамя раздачы інфармацыйных матэрыялаў праводзілі вусныя дыскусіі з гараджанамі. Галоўная выснова з гэтых дыскусій такая, што беларускае грамадства увогуле не інфармаванае на гэтую тэму. Таму матэрыялы і размовы праваабаронцаў успрымаліся з цікавасцю. Таксама з тых размоў зразумела, што не ўсе яшчэ гатовыя да поўнай адмены смяротнага пакарання. Дастаткова шмат яшчэ людзей, якія лічаць патрэбным захоўваць смяротнае пакаранне. Але галоўнае што людзі хочуць разважаць на гэтую тэму і патрабуюць такой інфармацыі.

 

10.10.2017

праваабарончыя сайты