Навіны

Інтэрнэт-петыцыя супраць “дзедаўшчыны” ў войску была заблакаваная

Інтэрнэт-петыцыя супраць «дзедаўшчыны» ў войску на рэсурсе зварот.бай была заблакаваная.

Па стане на 14:15 Андрэй Стрыжак паведамляе, што ўжо ўдалося аднавіць доступ да петыцыі ў выніку перамоваў з хостарам. Усе жадаючыя цяпер могуць падпісацца супраць пазастатутных адносін у войску.

***

Паводле грамадскага актывіста Андрэя Стрыжака, ініцыятары блакавання маглі спалохацца актыўнасці інтэрнэт-карыстальнікаў, якія за суткі пакінулі амаль 4 тысячы подпісаў.

Андрэй Стрыжак:

— Мяркуючы па ўсім, гэта і ёсць „афіцыйная” рэакцыя Міністэрства абароны на наш зварот, які на дадзены момант сабраў ужо 4000 подпісаў. Усе чатыры тысячы подпісаў адразу ж адсылаліся на скрыню Міністэрства, пасля чаго наш хостар атрымаў скаргу пра тое, што са Zvarot.by на скрыню Мінабароны ідзе спам-атака. Той, хто пісаў скаргу, палічыў, што нашы з вамі звароты — назойлівы спам, ад якога можна адмахнуцца.

Не, нельга адмахнуцца, таму што, пасля таго, як доступ да сайта будзе адноўлены, мы працягнем збор подпісаў, але ўжо пад калектыўным зваротам. Хостар не дае нам інфармацыі пра тое, хто адправіў скаргу аб спам-нападзе, але, акрамя Міністэрства абароны, лісты з вашымі подпісамі нікуды не адпраўляліся.

Паводле аднаго з ініцыятараў петыцыі Леаніда Судаленкі, Міністэрства абароны проста абавязана правесці тэрміновае расследаванне сітуацыі.

— Трэба, каб было праведзена адкрытае расследаванне вось гэтага ўсяго. Дзе тыя асабісты, дзе тыя кэдэбісты, дзе выведка і контрвыведка? Дзе ўсе тыя, пузатыя генералы, што за нашы грошы, грошы шараговых падаткаплацельшчыкаў, у арміі жывуць? Я падаткаплацельшчык і бацька двух будучых салдат. І я кажу пузатаму генералу: Мы цябе кормім. І табе трэба памятаць Салтыкова-Шчадрына «Як адзін мужык двух генералаў пракарміў».

Інтэрнэт-петыцыя супраць праяў пазастатутных адносін у войску з’явілася пасля трагедыі ў вайсковай частцы Печы, дзе загінуў салдат Аляксандр Коржыч. На ягоным целе родныя знайшлі сляды гвалтоўнай смерці. Аўтары звароту заклікаюць міністра абароны сысці ў адстаўку і расследаваць абставіны здарэння.

Надеюсь что министру Равкову уже доложили о том, что за его отставку за один вечер и ночь подписались 3000 человек. И что ночь его была беспокойной.

Ваша подпись нужна здесь, для того, чтобы остановить смерти, пытки и издевательства над нашими ребятами в армии  http://bit.ly/2y90YTP

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/internet-petytsyya-suprats-dzedaushchy/
12.10.2017

праваабарончыя сайты