Навіны

Юрась Жыгамонт у Слоніме

У суботу, 14 кастрычніка, у Слоніме адбылася сустрэча з акцёрам, краязнаўцам і тэлевядучым Юрасём Жыгамонтам, вядомым па тэлепраграме „Падарожжа дылетанта”. Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, арганізаванай Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.

Перад сустрэчай усе прысутныя праглядзелі фрагмент “Падарожжа дылетанта”, прысвечаны слонімскай вёсцы Парэчча, скуль быў родам кіраўнік паўстання 1830-1831 гадоў Міхал Валовіч. А потым слова ўзяў сам Юрась Жыгамонт. Ён шмат цікавага распавёў пра свае вандроўкі па Беларусі і сустрэчы з цікавымі людзьмі, адказаў на шматлікія пытанні слонімцаў. На пытанне, ці заўсёды вы размаўляеце па-беларуску, госць адзначыў, што заўсёды. “Але чым больш чалавек ведае моў, тым лепш. Таксама трэба паважаць і ведаць мовы краін-суседзяў, так, як і ім неабходна паважаць і нашу родную мову”, — сказаў падчас сустрэчы “падарожны дылетант” Юрась Жыгамонт. Госць таксама пажадаў усім берагчы сваё здароўе.

IMG_9062IMG_9067IMG_9068IMG_9069IMG_9073IMG_9074IMG_9082IMG_9085

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/yuras-zhygamont-u-slonime/

14.10.2017

Відэа

праваабарончыя сайты