Навіны

У Пінску спаганяюць грошы за адседку на „сутках”

У Пінску, з усіх грамадскіх актывістаў, якія адсядзелі суткі ў мясцовым ізалятары за ўдзел у вясновых акцыях “недармаедаў”, спрабуюць спагнаць грошы за ўтрыманне. Акрамя таго, трэба выплаціць адсотак за працу Аддзела прымусовага выканання.

Прадстаўнік Руху “За Свабоду”, сябра Партыі БНФ Алесь Рамановіч паведаміў, што гатовы быў адразу разлічыцца за ўтрыманне ў ізалятары, але яму далі рахунак, які праз пару дзён заблакавалі.

– Калі выйшаў, я хацеў заплаціць. Я нават пайшоў даведацца пра рахунак. Але ж яны хацелі, каб я прынёс грошы наяўнымі. Я тады спрачаўся з намеснікам, які замяняў начальніка ІЧУ, таму што таго не было. Спрачаўся з паўгадзіны, але ўсё ж такі ён мне даў той рахунак. Як потым высветлілася, праз пару дзён гэты рахунак перастаў дзейнічаць, ён змяніўся на другі. Я тады проста напраста не заплаціў.

Нагадаем, што ў красавіку пяць пінчукоў атрымалі арышт і штраф за ўдзел у мясцовых акцыях “недармаедаў”, а яшчэ 15 гараджан атрымалі штрафы ад 10 до 20 базавых велічыняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-pinske-spaganyayuts-groshy-za-adsidku-n/

14.10.2017

Відэа

праваабарончыя сайты