Навіны

Лесьнікі на Гарадзеншчыне паставілі крыж памяці Ўрублеўскаму і паўстанцам 1863 году

Недалёка ад Гародні, у Зарубіцкім лесе, паставілі крыж у гонар паўстанцаў 1863 году. Гэта зрабілі лесьнікі Індурскага лясьніцтва.

Паводле Паўла Лігера, работніка названага лясьніцтва, у іхных лясах у свой час дзейнічаў паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Валерыя Ўрублеўскага. Лігер сказаў Свабодзе, што яны плянавалі паставіць крыж на Дзень лясной гаспадаркі, але крыху спазьніліся.

«Справа ў тым, што Валеры Ўрублеўскі таксама меў дачыненьне да лясной гаспадаркі, і ягоны атрад тут непадалёк дзейнічаў. У нас ужо была даўно гэтая ідэя, каб ушанаваць Урублеўскага і ягоны атрад паўстанцаў, які дзейнічаў у нашых лясах. Яны змагаліся за нашу незалежнасьць, і вось мы здолелі ўшанаваць іх памяць».

 

 

у Беларусі паўстаў чарговы помнік паўстанцам Каліноўскага. Блізу Гродна, у Зарубіцкім лесе. Гонар і пашана работнікам мясцовага лясніцтва </p>            </div>

            
            
                        <div class= 19.10.2017

Відэа

праваабарончыя сайты