Навіны

Пара з Гародні: Можна глядзець тэлевізар - а можна выходзіць на акцыі

Навошта патрэбныя лядовыя палацы, калі народ пакутуе.

«Мы прыехалі з Гародні, бо больш так жыць нельга. Можна сядзець дома і глядзець тэлевізар - а можна выходзіць на акцыі. Можа, гэта колькасць людзей - кропля ў моры, але кожнае моры - гэта мільёны кропель.

Адчуваецца, што стала менш грошай. Вось параўнайце, як людзі хадзілі ў краму раней, а што яны могуць сабе дазволіць сёння. Гэта адчуваецца і з паводзінаў людзей, раней можна было больш сабе дазволіць: схадзіць у кіно, у кавярню пасядзець. А цяпер думаеш: мне заплаціць за кватэру або купіць сабе паесці. Заробкі сталі меншымі, а кошты падняліся. На што жыць?

Незадаволенасць уладамі прадаўжае расці. Калі кошты пачалі расці, то што з гэтага часу змянілася да лепшага? Будуюцца нейкія лядовыя палацы, навошта гэта трэба? Насельніцтва пакутуе!», - раcпавяла пара з Гародні, якая спецыяльна прыехала ў Менск на Марш абураных беларусаў 2.0.

Сайт Charter97.org вёў онлайн-рэпартаж з акцыі.

21.10.2017

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты