Навіны

Міністар эканомікі: «Па пяцьсот» будзе ня ўсім, а ў малым росьце ВУП вінаватыя будаўнікі

Міністар эканомікі Беларусі Ўладзімер Зіноўскі ў перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ заявіў, што да канца году не ва ўсіх рэгіёнах і галінах эканомікі атрымаецца дасягнуць заробкаў у 1000 рублёў.

Паводле міністра, сельская гаспадарка ці сацыяльная сфэра ня могуць раптоўна дасягнуць такіх заробкаў, але наогул заробкі «памаленьку падцягваюцца ў тым вэктары, што задаў кіраўнік дзяржавы» (Лукашэнка нядаўна казаў ужо не пра 1000а пра 1500 рублёў сярэдняга заробку, загадваў «падцягнуць да 1000» прадпрыемствы зь нізкімі заробкамі). Але пакуль заробкі «адстаюць ад графіку»: плянавалася, што за жнівень сярэдні заробак будзе 896 рублёў, а атрымалася 844,4 рубля.

Зіноўскі падкрэсьліў, што заробкі «нельга проста ўзяць з прыбыткаў і праесьці грошы», а заробленыя сродкі трэба ўкладваць у вытворчасьць, каб атрымаць большы прыбытак і большыя заробкі.

Тэмпы росту беларускай эканомікі маглі б быць і вышэйшымі, дадаў Зіноўскі, каб не будаўнічая галіна. Рост ВУП цяпер на ўзроўні 1,7% (студзень-верасень бягучага году да студзеня-верасьня мінулага), але, кажа Зіноўскі, большага росту чакаюць ад сельскай гаспадаркі («хаця б» 2,2%) і будаўніцтва («хаця б» падзеньне на 2%, а не цяперашняе падзеньне на 6,3%).

 

Рэпартаж з Шаркаўшчыны, дзе заробкі бываюць па 80 рублёў

https://www.svaboda.org/a/papicot-nia-usim/28810177.html

23.10.2017

Відэа

праваабарончыя сайты