Навіны

Агнешка Рамашэўская-Гузы выcтупіла перад гарадзенцамі

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні 25 кастрычніка прайшла сустрэча з польскай журналісткай, дырэктаркай TVBelsat Агнешкай Рамашэўскай-Гузы. Пад час сустрэчы прысутныя, што называецца з першых вуснаў, змаглі пачуць перспектывы, якія чакаюць канал Белсат у бліжэйшай будучыні. Таксама уздымаліся праблемы, з якімі сутыкаюцца  незалежныя журналісты і фрылансеры ў Беларусі, з якімі пагрозамі незалежныя медыя  сутыкаюцца у сучасным свеце.  У рамках дыскусіі Агнешка Рамашэуская-Гузы адказала на шматлікія пытанні аўдыторыі і распавяла пра яскравыя моманты сваёй журналісцай працы.

Мерапрыемства прайшло ў рамках новага праекта – HrodnaMediaRoom, які стаў месцам сустрэчаў гарадзенцаў з вядомымі медыя-экспертамі. Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Гарадзенская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэдакцыя партала Hrodna.Life і Цэнтр гарадскога жыцця Гародні.

25.10.2017

Відэа

праваабарончыя сайты