Навіны

Кабякоў: У крызіс у Беларусі не было масавых звальненьняў. Белстат: мінус 43 тысячы працаўнікоў толькі з пачатку году

У інтэрвію часопісу Forbes прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што Беларусь дагэтуль прымае меры па ліквідацыі наступстваў сусьветнага фінансавага крызісу 2008 году.

«Было няпроста: галоўнай задачай, якая стаяла перад Беларусьсю, было захаваньне прыросту ВУП, — заявіў Андрэй Кабякоў. — Краіна не пайшла па шляху масавага звальненьня працаўнікоў у сувязі са скарачэньнем попыту на прадукцыю айчынных прадпрыемстваў. У сваю чаргу гэта запатрабавала значнага ўкладаньня дзяржаўных сродкаў для падтрымкі рэальнага сэктара эканомікі.

Пры гэтым мы былі вымушаныя скараціць капітальныя выдаткі на будаўніцтва аб’ектаў у сацыяльнай сфэры. Мы таксама рабілі захады па стымуляваньні экспарту, лібэралізацыі ўмоваў гаспадарчай дзейнасьці, прыцягненьні ў краіну інвэстыцыяў пры ўмацаваньні ўстойлівасьці фінансавай сыстэмы».

Разавых масавых звальненьняў у Беларусі сапраўды не было, але паступова Беларусь страчвае працаўнікоў. Толькі з пачатку 2017 году, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі на 43 196 чалавек больш звольнілі, чым прынялі на працу. За 5 гадоў Беларусь страціла 300 тысяч працоўных.

У Беларусі перасталі публікаваць статыстыку па стратах працаўнікоў «прамысловымі гігантамі». Але на момант апошняй публікацыі такой статыстыкі ў кастрычніку 2016 году было вядома, што за 5 год МАЗ страціў 40% працаўнікоў, МТЗ — 31%, «Белшына» — 20%, ММЗ — 33%, а Менскі падшыпнікавы завод — 60%.

https://www.svaboda.org/a/kabiakou-vs-belstat/28816858.html

26.10.2017

Відэа

праваабарончыя сайты