Навіны

Фільм па Васілю Быкаву не пакажуць на БТ

Сёння – неафіцыйны дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У той жа час мастацкаму фільму “Жоўты пясочак” паводле апавядання Васіля Быкава адмоўлена ў паказе па беларускім тэлебачанні. Фільм прысвечаны тэме масавых палітычных рэпрэсій у Беларусі, расстрэлам у Курапатах. Гэта першы поўнаметражны мастацкі фільм на тэму рэпрэсій, зняты ў краіне. Як кажа яго рэжысёр Аляксей Туровіч, фільму выдалі дазвол на пракат, але ў паказе яго па тэлебачанні адмоўлена:

– У іх маркетынг, бачыце: амерыканская прапаганда, расейскія серыялы ідуць, якія глядзець немагчыма, а наша класіка, ідэалогія, нашы Курапаты – хлусня. І тут я разумею, што перашкаджае Васілю Быкаву, ушанаванню Курапатаў. Таму я напісаў вось такі зварот да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У сваім звароце да кіраўніка дзяржавы Аляксей Туровіч называе адмову паказаць фільм па тэлебачанні некампетэнтным і зневажальным, антыбеларускім рашэннем. “Тыя, хто прыняў гэтае рашэнне, павінны сысці са сваіх пасадаў”, – лічыць рэжысёр. 

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/film-pa-vasilyu-bykavu-ne-pakazhuts-na-b/

29.10.2017

праваабарончыя сайты