Навіны

На Валерыя Мінца лідская міліцыя склала чарговы адміністрацыйны пратакол

Грамадскі актывіст з Ліды Валер Мінец атрымаў поштай ліст з Лідскага РАУС, у якім змешчаны пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне.

На гэты раз падвышаную пільнасць выявіў участковы Лідскага РАУС Лукін У.А. Ён склаў пратакол за каментар Валеры Мінца, які быў змешчаны на сайце рэсурсу “Хартыя 97”.
Згодна з пратаколам міліцыянт знайшоў у публікацыі заклік да удзелу у "Акцыі папярэджання" у Менску 8-га верасня, супраць вучэнняў "Захад 2017".
https://charter97.org/ru/news/2017/8/23/260588/
Валер Мінец звяртае ўвагу на асаблівую “руплівасць” участковага Лукіна, а таксама на той факт, што ў сваёй аватарцы на месанджары “вайбера” той змясціў характэрную выяву Пуціна – на ёй расейскі кіраўнік у акулярах, у лінзах якіх адбіваецца полымя ад пылаючага сцяга ЗША!!! 

30.10.2017

праваабарончыя сайты