Навіны

Намесьнік кіраўніка гарадзенскай міліцыі зьбіў на аўто жанчыну

Намесьнік кіраўніка Гарадзенскага УУС палкоўнік Уладзімер Сацюк 26 кастрычніка зьбіў на аўто 50-гадовую жанчыну. Яна атрымала некалькі пераломаў і была шпіталізаваная. Інфармацыя пра здарэньне зьявілася на сайце «Беларускі партызан»

ДТЗ адбылося ў Гародні падчас дажджу. Паведамляецца, што, магчыма, кіроўца не заўважыў пешахода і не пасьпеў затармазіць. І што Сацюк быў цьвярозы.

Начальнік аддзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Яўген Дудко

Уладзімер Сацюк

Уладзімер Сацюк

пацьвердзіў Свабодзе, што здарэньне мела месца. Цяпер ідзе сьледзтва, дэталёва вывучаюцца ўсе акалічнасьці.

Палкоўнік Уладзімер Сацюк — намесьнік кіраўніка Гарадзенскага УУС ад 2009 году, ён кіруе міліцыяй грамадзкай бясьпекі.

Летась у лістападзе былы кіраўнік баранавіцкага ДАІ Андрэй Валкавыцкінасьмерць зьбіў на машыне 36-гадовую Вольгу Стралкоўскую.

Гэта здарылася ў Ляхавіцкім раёне. У сакавіку Валкавыцкага асудзілі на 7 гадоўагульнага рэжыму бяз права займаць дзяржаўныя пасады і кіраваць аўто на працягу 5 гадоў. Прысуд прадугледжваў маральную кампэнсацыю сям’і забітай жанчыны — 35 тысяч рублёў.

 
https://www.svaboda.org/a/28826370.html
31.10.2017

праваабарончыя сайты