Навіны

На Лідчыне з’явіўся помнік паўстанцам 1863

У вёсцы Малое Вольжава, дзе лідскія актывісты аднаўляюць народны мемарыял паўстанцам 1863 года, з’явіўся камень-помнік невядомым паўстанцам аўтарства Максіма Рунца. 

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў грамадскі актывіст Вітольд Ашурак.

Вітольд Ашурак

14 гадзін таму

Рэпост !!!! Скончаная асноўная праца над камянём-помнікам паўстанцам 1863г на месцы пахаваньня паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Засталося дапрацаваць дэталі, адпаліраваць і ўмацаваць мур пад курганом з камянёў, што будзе зроблена ў найбліжэйшы час. Асабістая падзяка Максіму Рунцу зь Бярозаўкі за дапамогу у афармленьні помніка. Фота Сяргея Пантуса.

 

Здымак Вітольда Ашурака
Здымак Вітольда Ашурака
Здымак Вітольда Ашурака
Здымак Вітольда Ашурака
Здымак Вітольда Ашурака
 
Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/na-lidchyne-zyaviusya-pomnik-paustantsam-1/
 
 
01.11.2017

праваабарончыя сайты