Навіны

Гарадзенцы супраць канцэрту Віктара Каліны (фота)

Прадстаўнікі Гарадзенскай Дэмакратычнай кааліцыі палітычных партый  АГП, БНФ, БСДП (Г) і БХД. выступілі з сумеснай заявай супраць правядзення  у сценах навучальнай установы УА “Гродзенскі дзяржаўны коледж мастацтваў” канцэрта з удзелам адыёзнага выканаўцы Віктара Мілько, які больш вядомы пад мянушкай  ці то псеўданімам – Каліна. У сваёй заяве палітычныя актывісты  звяртаюць увагу на тое, што “Віктар Мілько (Каліна) неаднаразова наведваў часова акупаваныя тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, дзе фатаграфаваўся разам з прадстаўнікамі сепаратысцкага руху, маючы на форменным адзенні знакі ўзнагароды  і трымаючы зброю ў руках. У так званай ДНР Віктар Мілько атрымаў некалькі ўзнагарод, сярод якіх “Защитник Новороссии”. З чаго можна зрабіць выснову, што Віктар Мілько (Каліна) мог удзельнічаць у баявых дзеяннях на баку самаабвешчаных тэрарыстычных арганізацый. Спявак неаднаразова выказваў падтрымку сепаратыстам, у тым ліку ў сваіх песнях.

У сацыяльных сетках ён часта выказвае сваю праімперскую пазіцыю ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь. Дазваляе сабе прыніжаць людзей па нацыянальных і моўных прыкметах, выкарыстоўваючы вульгарныя звароты мовы і нецэнзурную лексіку, называючы некаторых грамадзян Беларусі “недабеларусамі,” Адпаведны зварот быў накіраваны у ідэалагічныя аддзелы аблвыканкаму, гарвыканкаму і кіраўніцтву коледжа мастацтваў. Каментуючы гэтую сітуацыю, актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Сяргей Верамеенка адзначыў: “Мэта нашага звароту – запярэчыць выступу ў Гародні  выканаўца,  якога завуць Віктар Каліна, сапраўднае прозвішча Мілько. Асоба пабываўшая ва украінскай зоне АТА, 7 разоў  выступаючы на баку прарасейскіх сепаратыстаў. Асоба, якая выказваецца супраць дзяржаўнасці Украіны, нашых бліжэйшых суседзяў і гаворыць, што “Віцебск - самый русский город”, горад імперскай славы Расеі. Я думаю, што гэты чалавек не мае права рабіць нейкія заявы у нашай дзяржаве і тым больш выступаць з канцэртам”. Свой зварот актывісты стараліся перадаць наўпрост канкрэтным адказным асобам. Актывіст АГП Ежы Грыгенча заўважыў: “Мы наўмысна не хацелі звяртацца ў аддзелы па зваротах грамадзян, гэта занадта марудна і доўга. Чаму б не звярнуцца наўпрост адразу да канкрэтных асобаў. Калі у коледжы  мастацтваў і гарвыканкаме мы хутка перадалі наш зварот, то ў аблвыканкаме па незразумелых прычын у нас з гэтым узніклі праблемы. Мы доўга не маглі знайсці адказнага чыноўніка. Наўпрост туды прайсці немажліва, туды не пускаюць, у фае стаць плот які аддзяляе чыноўнікаў ад грамадзянаў. Міліцыянт прапанаваў узяць тэчку, у якой есць тэлефоны адпаведных аддзелаў і скарыстацца  телефонам. Званілі мы паўгадзіны, чыноўнікаў на працоўных месцах не аказалася. Нарэшце да нас выйшаў чалавек, які зарэгістраваў наш зварот і аднёс ў кабінет адпаведнага начальніка”.

Прадстаўнікі гарадзенскіх дэмакратычных партый АГП, БНФ, БСДП (Г), БХД заклікаюць Галоўнае упраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, Галоўнае упраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама, кіраўніцтва УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў “не дапусціць правядзенне канцэрта Віктара Мілько (Каліны) ў нашым горадзе. Таксама заклікаем гарадзенцаў байкатаваць выступ выканаўцы, які прапагандуе антычалавечыя і антыдзяржаўныя каштоўнасці” – гаворыцца ў звароце.

  

01.11.2017

праваабарончыя сайты