Навіны

100-годдзе “Крыніцы”

100-годдзе выхаду першага беларускага хрысціянскага перыядычнага выдання «Крыніца» адзначылі ў былым менскім кляштары Бернардынаў прэзентацыяй яе факсімільнага выдання. Гаворыць сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

– Газета “Крыніца” – гэта выданне легендарнае. Спачатку яно было каталіцкай газетай, пасля стала агульнахрысціянскай, а пасля агульнабеларускай трыбунай. 20-30-ыя гады – гэта такі ж самы кругабег «Крыніцы», як нашаніўскі кругабег у пачатку ХХ стагоддзя. Гэта газета, якую рэдагавалі Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, дзед Зянона Пазьняка Ян Пазьняк. Гэта газета, у якой з’яўляліся галоўныя адозвы незалежніцкага руху. Гэта газета, якая вяла за сабой літаральна цэлыя пакаленні беларусаў у 20-30-х гадах.

Папяровыя выданні, сродкі масавай інфармацыі з назвамі “Крыніцы”, “Крыніца” з’яўляліся ў часы так званай перабудовы і ў пазнейшы час. 

2017-11-02_kauniarovicz_krynicy12017-11-02_kauniarovicz_krynicy22017-11-02_kauniarovicz_krynicy32017-11-02_kauniarovicz_krynicy42017-11-02_kauniarovicz_krynicy52017-11-02_kauniarovicz_krynicy6

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/100-goddze-krynitsy/

02.11.2017

праваабарончыя сайты