Навіны

Дні ўшанавання продкаў у Гародні (фота)

З нагоды дня Ўсіх Святых і дня памінання продкаў Дзяды, у польскай традыцыі Задушны Дзень актывісты непрызнаванага афіцыйнымі уладамі Саюза Палякаў на Беларусі на чале з старшынёй арганізацыі Анжалікай Борыс, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Рэспублікі Польшча ў Гародні наведалі Вайсковыя і Старыя каталіцкія могілкі. Прысутныя ўшанавалі ахвяр сталінскага тэрору, магілы жаўнераў Войска Польскага загінуўшых пад час польска-бальшавіцкай вайны 1920 года, сімвалічны гроб Тадзіка Ясінскага, загінуўшага пад час абароны Гародні супраць савецкай навалы ў верасні 1939 года, а таксама месцы спачыну выбітных гарадзенцаў - Яна Каханоўскага заснавальніка гарадзенскага заапарка, які быў забіты немцамі ў 1943 годзе, гроб Элізы Ажэшкі, выдатнай пісьменніцы, ганаровай грамадзянкі Гародні, магілы паўстанцаў 1863 года.

Эдвард Дмухоўскі

03.11.2017

праваабарончыя сайты