Навіны

Шэсьце на «Дзяды». Жывая трансьляцыя

Жывая відэатрансьляцыя

 

 

12:04

Транспаранты: «Пырвід камунізму — квартырант у Драздах», «Камуністы на…зад!», «День 7 ноября — мёртвый день календаря»

 

11:45

Удзельнікі шэсьця зьбіраюцца пад гадзіньнікавым заводам

На месцы намесьнік старшыні КХП БНФ Сяргей Папкоў, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў і яго намесьнік Аляксей Янукевіч, лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі і іншыя.

 

 

 

11:30

Незалежныя назіральнікі ўжо на месцы збору. Міліцыя, сапёры і «людзі ў цывільным» — таксама.

 

 

11:10

Ісьці можна — запрашаць нельга?

3 кастрычніка на менскай станцыі мэтро «Магілёўская» супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алу Гуцаву, якая на раздавала ўлёткі-запрашэньні на «Дзяды».

КХП атрымала дазвол на шэсьце ад Менгарвыканкаму і, адпаведна дзейнаму заканадаўству, ад гэтага моманту атрымала права распаўсюджваць адпаведную інфармацыю.

Гуцава прад’явіла копію дазволу, аднак супрацоўнікі міліцыі ўсё роўна склалі на яе пратакол паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу аб парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. У актывісткі 500 нераздадзеных запрашэньняў.

10:58

Беларусы зьбіраюць подпісы, каб «Дзяды» былі выходнымі

Беларускія каталікі штогод адзначаюць «Дзяды» 2 лістапада. У адрозьненьне ад вясновай Радаўніцы, калі ўспамінаюць памерлых праваслаўныя, «Дзяды» не зьяўляюцца выходным днём.

Тадэвуш Кандрусевіч

Тадэвуш Кандрусевіч

31 кастрычніка на плятформе zvarot.by пачаўся збор подпісаў пад пэтыцыяй «Зрабіць «Дзяды непрацоўным днём — даць магчымасьць ушанаваць продкаў!». У звароце, які будзе накіраваны ў Савет міністраў і Адміністрацыю прэзыдэнта, гаворыцца пра неабходнасьць вярнуць выходныя дні 1 і 2 лістапада, калі каталікі ўсяго сьвету сьвяткуюць Дзень Усіх Сьвятых і дзень памінаньня продкаў, наведваючы магілы сваіх памерлых сваякоў. Ініцыятыву грамадзкасьці падтрымаў кіраўнік беларускага касьцёла Тадэвуш Кандрусевіч.

https://www.svaboda.org/a/dziady-2017/28835903.html

05.11.2017

праваабарончыя сайты