Навіны

Для беларусаў, якія едуць на аўто ў Польшчу, з'явіўся новы сюрпрыз

Некаторым з іх давядзецца мець дадатковыя дакументы.

Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржпамежкамітэта, памежная служба Польшчы распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што ўсім кіроўцам, хто ўязджае на тэрыторыю краіны на чужых аўтамабілях, пры сабе трэба мець даверанасць. Так было і раней, але цяпер палякі рэкамендуюць перакладаць даверанасць на польскую мову і завяраць яе ў натарыуса. Даверанасць могуць праверыць не толькі памежныя, але і польскія дарожныя службы.

Форма даверанасці польскім заканадаўствам не ўстаноўленая. Новае патрабаванне - рэкамендацыя памежнай службы. Але пра важнасць даверанасці кажуць ПДР Польшчы: у пункце 71 (падпункт 5а) гаворыцца, што «калі з дакумента, які пацвярджае рэгістрацыю транспартнага сродку за мяжой, не вынікае, што кіроўца з'яўляецца ўладальнікам МС, то кіроўца абавязаны мець пры сабе і паказаць дакумент, які пацвярджае права выкарыстання МС, на просьбу органа кіравання дарожным рухам».

Таксама ў Дзяржпамежкамітэце адзначылі, што паводле неафіцыйных крыніцаў рэсурсу «АўтаГродна» стала вядома, што апошнім часам было некалькі выпадкаў, калі кіроўцаў на чужых аўтамабілях і без даверанасцяў польскія памежнікі вярталі назад у Беларусь.

https://charter97.org/be/news/2017/11/5/268207/

05.11.2017

праваабарончыя сайты