Навіны

У Бярозаўцы да помніка Леніну ўсклалі вянок з калючым дротам

У горадзе Бярозаўка, што на Лідчыне, “па-свойму” адзначылі 100-годдзе Кастрычніцкага перавароту. Да помніка Леніну ў гарадскім парку ўсклалі вянок, інсталяваны калючым дротам і таблічкаю з надпісам “Гары ў пекле, кат”. Такім чынам жыхарам Бярозаўкі нагадалі, што гэта дзень народнай трагедыі, а не свята, якое ўсё яшчэ адзначаецца ў Беларусі на афіцыйным узроўні. Кажа грамадскі актывіст і сябра Партыі БНФ Вітольд Ашурак.

– Сёння, калі Беларусь апынулася адной краінай у свеце, якая святкуе гэта свята людажэрцаў, я проста не мог прайсці. Гэта сорамна, агідна, прыкра. І мой учынак, мая інсталяцыя сведчыць пра тое, што беларусы не згодны з той лініяй, якую нам навязваюць зверху. Гэтая дата, акрамя таго трагічнага сумнага складніка, не мае да нас ніякага дачынення.

Грамадскі актывіст мяркуе, што замест Уладзіміра Леніна ў Бярозаўцы дастаткова асоб, якія зрабілі шмат добрага для горада і памяць якіх варта было б ушанаваць у гарадскім парку.

DSCF0182DSCF0183DSCF0184DSCF0185DSCF0186DSCF0189DSCF0190DSCF0191

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-byarozautsy-da-pomnika-leninu-usklali/

06.11.2017

праваабарончыя сайты