Навіны

“Дэпутат” Сопікава пра бальшавіцкі пераварот: “сімвал павагі да слаўных традыцый…”

Зэльвенская раённая газета “Праца” 4 лістапада на першай старонцы апублікавала шэраг матэрыялаў, прысвечаных 100-годдзю бальшавіцкага перавароту ў Расеі ў 1917 годзе. З гэтай “слаўнай” падзеяй жыхароў Зэльвеншчыны павіншавалі Зэльвенскія райвыканкам і райсавет, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ала Сопікава і член Савета Рэспублікі Алена Краткова. У віншаванні зэльвенскіх вертыкальшчыкаў паведамляецца, што “эта историческая дата обращает нас к урокам прошлого, которые мы помним и чтим, позволяет по достоинству оценить многие свершения советской эпохи”.

Ала Сопікава адзначыла, што “день Октябрьской революции отмечается как символ нашего уважения к славным традициям и свершениям многих поколений”.   

Газета “Праца” таксама паведаміла, што на Зэльвеншчыне шырока адзначаецца гэты дзень. Наладжваюцца выставы ў бібліятэках, флэшмобы, відэапрэзентацыі. І нават быў зладжаны ўрачысты канцэрт. П

Падобныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх райцэнтрах Гарадзеншчыны.

06.11.2017

праваабарончыя сайты