Навіны

Амаль паўтары тысячы беларусаў падтрымалі петыцыю за непрацоўны дзень на Дзяды

Амаль паўтары тысячы беларусаў падтрымалі петыцыю за тое, каб Дзяды сталі афіцыйнымі непрацоўнымі днямі. У тэксце звароту пазначаецца, што ад 1991 да 1996 года Дзяды ў Беларусі былі выходнымі.

Гэта давала магчымасць грамадзянам добраўпарадкаваць могілкі і ўшанаваць продкаў. Ініцыятар петыцыі гамяльчанка Алена Германовіч заўважае, што разлічвае на падтрымку беларусаў розных канфесій.

— Беларусь была і застаецца міжканфесійнай дзяржавай. І ў вёсках і ў гарадах, і праваслаўныя і каталікі, нармальныя разумныя людзі, разбіраліся і не падзяляліся на канфесіі. Маўляў, ты праваслаўны, дык я не буду з табой сябраваць і піць гарбаты. Тое самае могілкі. Калі людзей хаваюць, дык цяпер такая мешаніна на могілках, што няма асобных каталіцкіх могілак, наколькі я ведаю. Дадзеную ініцыятыву могуць падтрымаць людзі, якія выдатна разумеюць, што такое Дзяды, і што свае карані трэба шанаваць. Калі ты не будзеш шанаваць свае карані, то ў цябе няма будучыні.

Інтэрнэт-петыцыя за наданне статусу выходных дзён Дзядам размешчаная на сайце zvarot.by. Подпісы будуць збірацца да 7 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/amal-pautary-tysyachy-belarusau-padtr/

07.11.2017

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты