Навіны

Гарадзенскі гадавік-2017 (фота з прэзентацыі)

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні прайшла прэзентацыя чарговага нумара “Гарадзенскага гадавіка- 2017”. Гэтым разам часопіс прысвечаны пытанням смерці, хвароб і метадаў іх лячэння, пакаранням, памяці пра продкаў, часу у прасторы і штодзённасці даўняй Гародні. Аўтарамі нумарамі з’яўляюцца, як вядомыя мэтры беларускай гістарычнай навукі, так і маладыя гарадзенскія даследчыкі. Надзвычайная увага у нумары  прысвечана гарадскім могілкам. Аўтары распавядаюць пра гісторыю могілкавых комплексаў горада ў ХІХ-ХХст. Уздымаюць сур’ёзную грамадскую праблему – стан старых могілак на сёняшні дзень, іх вывучэнне і захаванасць. Таксама працягваецца занёманская тэматыка, гэта біяграфічныя нарысы прысвечаныя прадстаўнікам роду О’Брыён дэ Лясы, уладальнікаў Аўгустоўка, якія спачываюць ў мясцовай капліцы і на могілках побач з ёй і гісторыя старажытнага гарадзенскага гадзінніка. Як гаворыцца ва уступным  слове да нумару: “Вывучэнне мінулага горада абапіраецца на аналізе дзвюх канстантаў – прасторы і часу. Адзінства гэтых філасофскіх катэгорый ператварае час у даўнім горадзе ў сімвалічную каштоўнасць”.

Пад час прэзентацыі прысутныя разам з аўтарамі выдання абмеркавалі ўзнятыя праблемы ў нумары і паспрабавалі вызначыць шляхі іх вырашэння. Падсумоўваючы зробленую працу, рэдактар часопіса доктар гістарычных навук Юры Гардзееў выказаў спадзяванне –“Каб на праблемы, якія мы ўздымаем ў сваіх артыкулах звярнулі ўвагу ўлады і грамадскасць у нашым горадзе”.

Азнаёміцца з новым выданнем Гарадзенскай бібліятэкі можна ў Цэнтры гарадскога жыцця, а мы са свайго боку прапануем прэзентацыйны фотарэпартаж.

09.11.2017

праваабарончыя сайты