Навіны

Прысуд Алесю Макаву пакінулі ў сіле

Менскі гарадскі суд пакінуў у сіле адміністрацыйнае пакаранне – штраф грамадскаму актывісту Алесю Макаву. Раней, 4 кастрычніка, пастановай суда Савецкага райна ён быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсці і мітынгу ў Менску 8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы. І аштрафаваны на 30 базавых велічынь ці 690 рублёў. Па словах Алеся Макава, ён не пагадзіўся з гэтай пастановай суда, таму што яго віна па канкрэтным эпізодзе ўдзелу ў мерапрыемстве, які быў прадстаўлены міліцыяй у суд, не даказана: – Доказаў не было прадстаўлена. Неабвержным доказам у дадзеным выпадку быў бы відэазапіс. Функцыяй аднаго са сведкаў было вядзенне відэазапісу. Дзе ён?  Гэта першы момант. А па-другое, пасля знаёмства з пратаколам судовага паседжання я прыйшоў да высновы, што сакратара трэба ў школу адпраўляць.

Не кажучы пра звычайныя памылкі, у пратаколе шмат скажэнняў і недакладнасцяў. Таму гэты дакумент не адпавядае таму, што было на разглядзе справы ў судзе Савецкага раёна, – лічыць Алесь Макаў. Усе свае заўвагі ён адразу пакінуў у пратаколе. Аднак гарадскі суд не палічыў гэта дастатковым для адмены ранейшага рашэння.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/prysud-alesyu-makavu-pakinuli-u-sile/

09.11.2017

праваабарончыя сайты