Навіны

У Свіслачы працягваецца ўшанаванне нацыянальных герояў (фота)

У Свіслачы працягваецца ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года. У гэты раённы цэнтр цягам кастрычніка-лістапада грамадскія актывісты прыязджаюць невялікімі групамі, каб ускласці кветкі, паставіць знічы на магілы і да помнікаў. Сёлета аргкамітэт з розных прычынаў пастанавіў не адзначаць Дзень памяці паўстанцаў у Свіслачы і Якушоўцы ў звыклым масавым фармаце аднаго дня. 

У Свіслачы традыцыйна ўшаноўваюцца магіла Віктара Каліноўскага на мясцовых старых могілках, помнікі Рамуальду Траўгуту і Кастусю Каліноўскаму ў цэнтры гораду. Апошнія тры гады даніна памяці аддаецца таксама магіле свіслацкага грамадскага актывіста Віктара Дзесяціка, які многія гады быў адным з асноўных арганізатараў Дня памяці паўстанцаў.

23.11.2017

Архіў

Лістапад 2018
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты