Навіны

У гонар Слуцкага паўстанца Андрэя Якубецкага

У вёсцы Капцёўка, што ў Гарадзенскім раёне, на мясцовых праваслаўных могілках, актывісты грамадскіх арганізацый ушанавалі памяць дзеяча БНР, слуцкага паўстанца, змагара за Беларусь Андрэя Якубецкага.

Магістр гісторыі Гарадзенскага універсітэту Аляксей Кайрыс, распавядаючы пра жыццёвы лес Андрэя Якубецкага, адзначыў: “Гэты чалавек быў у першых шэрагах беларускага адраджэння падчас абвяшчэння Беларускай Народнай рэспублікі, спробы ўтварэння беларускай незалежнай дзяржавы. Вайсковы дзеяч, слуцкі паўстанец, які міжваенны перыяд ў Латвійскай Рэспубліцы працаваў на ніве беларускага адраджэння. Нават за беларускую справу сядзеў у Латвійскай турме. На жаль, мы не ведаем як склаўся ягоны лес падчас Другой сусветнай вайны. Пасля 1944 г.  звесткі пра яго знікаюць, і перад гісторыкамі стаіць задача паспрабаваць высветліць як склаўся лёс гэтага выбітнага чалавека”. 

На праваслаўных могілках у весцы Капцёўка, дзе спачываюць родныя і блізкія Андрэя Якубецкага, беларускія патрыёты ўсталявалі сімвалічны помнік, прысвечаны памяці выбітнага беларускага дзеяча, гэтым самым  пазначаючы яшчэ адну кропку беларускага нацыянальнага пантэона.

24.11.2017

Відэа

праваабарончыя сайты