Навіны

Фармаванне выбарчых камісій ў Гародні

У Гародні адбыліся сумесныя паседжанні Прэзідыумаў гарадзенскіх гарадскога і абласнога савета дэпутатаў сумесна з Гарадзенскімі гарадскім і абласным выканаўчымі камітэтамі адпаведна па ўтварэнню Гарадзенскай гарадской і абласной выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў.

Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Гарадзенскай гарадской выбарчай камісіі падалі 17 чалавек. Было абрана 13.

У камісію не ўвайшлі прадстаўнікі апазіцыйных структур. З сямнаццаці прэтэндэнтаў такіх было два.

У камісію не быў уключаны вылучэнец ад БНФ Чыгір Яўген Аляксандравіч, які мае ўжо багаты досвед працы на выбарах. Але гэтым разам гэта яму не дапамагло, хоць галоўнымі крытэрамі для прэтэндэнтаў называліся акурат досвед працы на выбарчых кампаніях і дзелавыя якасці.

Таксама не быў уключаны прадстаўнік Беларускай партыі левых Справядлівы Свет Міхальчык Віктар Аляксандравіч. У Міхальчыка былі памылкі ў афармленні пратакола але ён быў уключаны ў спіс і галасаванне па ім вялося.

Хоць прозвішчы і кароткая інфармацыя напачатку давалася па кожным прэтэндэнце, але пры працэсе галасавання іх кандыдатуры больш не абмяркоўваліся.

У камісіі ўвайшлі вылучэнцы ад Камуністычнай партыі, ветэранскай арганізацыі, арганізацыі ветэранаў Афганістана, Чырвонага Крыжа, арганізацыі жанчын, БРСМ.

Па фармаванні Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі на паседжанні было 15 членаў аблвыканкама і аблсавета.

Вёў паседжанне Уладзімір Краўцоў, старшыня аблвыканкама. У склад камісіі ўвайшлі 9 членаў ТВК з Гродна а 4 з рэгіёнаў Бераставіца, Ліда, Зельва, Масты. Крытэр адбора вопыт працы ў ТВК і АВК.

Прадстаўнік апазіцыйнай БПЛ Справядлівы Свет Павел Станеўскі не быў уключаны.

У склад ТВК увайшлі чыноўнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. З Гарадзенскага аблвыканкама ўвайшоў Андрэй Кухто, намеснік кіраўніка ўпраўлення арганізацыйна кадравай работы аблвыканкама.

24.11.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты