Навіны

У Лідзе ўшанавалі памяць змагароў за Бацькаўшчыну

Грамадскія актывісты і сябры палітарганізацый з Ліды ды Бярозаўкі адзначылі Дзень герояў.

Актывісты вырашылі наведаць памятныя мясціны, якія ёсць у Лідзе, што так ці іначай звязаныя са змагарамі за незалежнасць Бацькаўшчыны. Гэта магілы ўдзельнікаў паўстання 1863 года, а таксама месца пахавання актывістаў беларускага падполля, якія загінулі ў час Другой сусветнай вайны. Кажа кіраўнік Лідскай арганізацыі БНФ Сяргей Пантус:

– Каб захаваць традыцыю, захаваць памяць і аддаць належную даніну нашым продкам, якія змагаліся за нашу Бацькаўшчыну. Былі вельмі прыемна ўражаныя, магілы Валерыі Ціхановіч і Юльяна Саковіча прыбраныя, пакладзены новыя вянкі, знічы пастаўленыя. Гэта гаворыць пра тое, што народ па-ціху абуджаецца і памятае сваіх герояў, гэта вельмі станоўчая прыкмета.

Тым часам улады далі дазвол на правядзенне акцыі 25 лістапада з нагоды 97-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Памятныя мерапрыемствы пройдуць таксама 26 лістапада.

DSCF0196DSCF0198DSCF0199DSCF0202DSCF0203DSCF0207DSCF0208DSCF0210DSCF0212DSCF0221DSCF0224DSCF0228

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-lidze-ushanavali-pamyats-zmagarou-za-b/

25.11.2017

праваабарончыя сайты