Навіны

“Шчырая Фатаграфія” ў “Цэнтры Гарадскога жыцця" ад Аляксандры Зензінай (шмат фота)

У Гарадзенскім “Цэнтры Гарадскога жыцця” праходзіць выстава маладой фотамастачкі Аляксандры Зензінай

Гэта яе першы вернісаж, які цалкам падрыхтавалі сябры і знаёмыя. Для дзяўчыны гэта стала поўнай неспадзяванкай. Атрымалася так, што сябры запрасілі Аляксандру на яе персаанальную выставу пра якую аўтарка абсалютна нічога не ведала. 

Як узнікла гэтая ідэя, распавёў фатограф Ілля Гілей:

- Саша вельмі сціплы чалавек. Яна вельмі шмат робіць добрага для людзей. Напрыклад зараз актыўна займаецца валанцёрскім рухам і працуе з дзецьмі. Мы  доўга б чакалі, калі Саша наважылася арганізаваць сваю выставу. Таму мы вырашылі зрабіць ёй такі падарунак напярэдадні калядаў.

У падрыхтаванай для выставы кароценькай анатацыі сябры Аляксандры Зензінай напісалі: “Саша- чараўніца, якая можа захаваць шчырасць, прыгажосць у паўсядзённым жыцці і перадаць гэта праз стужку. Кожная работа гэта новая фотагісторыя. Саша малюе карціны жыцця, расказвае пра падзеі і робіць гэта так, нібыта яны адбываюцца на нашых вачах, перадае думкі, настроі, пачуцці людзей, быццам гэтыя думкі і пачуцці нашы уласныя”.

Выставу “Шчырая фатаграфія” можна наведаць да 3 снежня.

27.11.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты