Навіны

Снежань 2017

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на сьнежань 2017 году

2 сьнежня

405 гадоў таму 1612 – У мяст. Папелі (Вількамірскі пав.) нарадзіўся Януш Крыштап Радзівіл, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. На Гарадзеншчыне валодаў Любчай.

4 сьнежня

100 гадоў таму (1917) – У мясцовасьці Солы (Смаргонскі р-н) у час першай сусьветнай вайны падпісана перамір’е. Ваенныя дзеянні спыніліся на тэрыторыі ад мястэчка Відзы да ракі Прыпяць, гэта значыць у межах сучаснай Беларусі.

6 сьнежня

30 гадоў таму (1987) – Памёр Нікандар Мядзейка, беларускі настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Самапомачы, дзеяч эміграцыі (Францыя, ЗША). Вучыўся ў Барунах, працаваў у Лідзкай акрузе. Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку (ЗША).

7 сьнежня

10 гадоў таму (2007) – Памёр Валянцін Блакіт (сапр. Болтач), беларускі празаік, публіцыст, паэт. Нараджэнец в. Вострава (Шчучынскі р-н).

8 сьнежня

585 гадоў таму (1432) – Пад Ашмяной адбылася бітва паміж вялікімі князямі Сьвідрыгайлам і Жыгімонтам. Загінула больш за 10 тысяч чалавек.

80 гадоў таму (1937) – НКВД расстраляны Ігнат Дварчанін, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнавец, паэт, педагог. Нараджэнец в. Погіры (Дзятлаўскі р-н).

9 сьнежня

95 гадоў таму (1922) – У Гародні адчынены гісторыка-мастацкі музей (дзяржаўны гісторыка-археалягічны музей).

10 сьнежня

165 гадоў таму (1852) – У в. Нача (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Вандалін Шукевіч беларускі археолаг, этнограф, калекцыянер.

11 сьнежня

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Палажэньне “Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь (1991 год).

15 сьнежня

20 гадоў таму (1997) – У Варшаве памёр Віктар Ярмалковіч, беларускі юрыст, гісторык, краязнавец, дзеяч БХД. Нараджэнец в. Юшкі (Астравецкі р-н).

17 сьнежня

100 гадоў таму (1917) – У в. Запольле (Наваградзкі пав). нарадзілася Вера Шостак, беларуская настаўніца, актывістка нацыянальнага руху.

95 гадоў таму (1922) – У в. Пілкі (Мастоўскі р-н), нарадзіўся Георгі Тарасевіч, беларускі архітэктар, грамадскі актывіст.

19 сьнежня

75 гадоў таму (1942) – У Слоніме гестапаўцамі былі расстраляныя каталіцкія манашкі Багуміла Найшэўская, Марта Валоўская і ксёндз Адам Старк.

20 сьнежня

80 гадоў таму (1937) – У Менску НКВД расстраляны Васіль Дружчыц (Друшчыц), беларускі гісторык, педагог. Вучыўся ў Жыровічах.

20 гадоў таму (1997) – Выйшаў першы нумар бюлетэню “Мастоўскі веснік”. Усяго выйшла больш 100 нумароў, рэдактар Язэп Палубятка.

22 сьнежня

85 гадоў таму (1932) – У Заходняй Беларусі пачало дзеіць Таварыства Беларускай Асветы (ТБА). Дзеіла да жніўня 1937.

80 гадоў таму (1937) – У турме НКВД г. Алматы (Казахстан) расстраляны Янка Вярсоцкі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. Нараджэнец мяст. Гальшаны (Ашмянскі р-н).

24 сьнежня

75 гадоў таму (1942) – У Трасьцянцы пад Менскам нацыстамі расстраляны Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, ідэолаг беларускага нацыянальнага руху. Нараджэнец в. Шурычы (Сьвіслацкі р-н).

25 сьнежня

Раство (Божае Нараджэньне) паводле грыгарыянскага календара.

26 сьнежня

85 гадоў таму (1932) – У в. Парэчча (Слонімскі р-н) нарадзіўся Аляксандар Талерчык, беларускі краязнавец, актывіст грамадзкага руху.

27 сьнежня

125 гадоў таму (1892) – Нарадзіўся (Лідзкі пав.) Міхал Борык, беларускі каталіцкі сьвятар. З 1933 служыў у Смургонях, у 1933-38 – у Нястанішках (Смургонскі р-н).

28 сьнежня

135 гадоў таму (1882) – У маёнтку Лябёдка (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Тодар Іваноўскі (Тадас Іванаускас), беларуска-летувіскі заолаг, педагог.

85 гадоў таму (1932) – Памёр Зыгмунт Штафінскі, каталіцкі сьвятар, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст. З 1922-га служыў у Ашмянскім дэканаце, у 1930-31 – вікарыем у Дзятлаве.

29 сьнежня

30 гадоў таму (1987) – У Варшаве памерла Яніна Жэймо, акторка тэатру і кіно. Нараджэнка Ваўкавыску. Пахавана на Вастракоўскіх могілках у Маскве.

30 сьнежня

105 гадоў таму (1912) – У Адэсе нарадзіўся Антон Карніцкі, беларускі мастак. Жыў і працаваў у Слоніме.

31 сьнежня

215 гадоў таму (1802) – У мяст. Падароск (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Максіміліян Рыла, філосаф, археолаг, каталіцкі місіянэр на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

 

30.11.2017

Відэа

праваабарончыя сайты