Навіны

Беларускае аўтарскае кіно ў Гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця (фота)

У Цэнтры гарадскога жыцця прайшоў ўік-кенд беларускай незалежнай кінастудыі . У суботу ўжо другі раз поўны аншлаг сабраў сусветна вядомы фільм “Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць.”

А ў нядзелю адбылася прэзентацыя Аўтарскага кіно, так званага беларускага Арт- хаўзу. Быў паказаны фільм “Паразмаўляй са мной,” пра няпростыя ўзаемаадносіны бацькі і сына ў галоўнай ролі з выдатным беларускім акторам Паўлам Харпанчуком .

А другі фільм гэта 15 хвілінная драма “Пад верхавінамі  дрэваў,” у якой уздымаюцца экалагічныя праблемы беларускага наваколля. Пасля прагляду ў дыскусіі гледачы выказалі свае меркаванні датычныя рэжысуры, гульні актораў, кінааператарскіх прыёмаў і вельмі высока ацанілі іх працу.

Дарэчы фільм “Пад верхавінамі дрэваў” зняты ў 2016 годзе ўжо паспеў здабыць узнагароды на фестывалях ЗША, Англіі,Украіны і Расеі.

04.12.2017

праваабарончыя сайты