Навіны

Слонімскіх дэмакратаў у ТВК прадказальна не ўключылі

Прэзідыум Слонімскага раённага Савета дэпутатаў і Слонімскі раённы выканаўчы камітэт прынялі рашэнне аб ўтварэнні Слонімскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ў колькасці 13 чалавек. Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл прапанавалі ў камісію дзве свае кандыдатуры: Івана Бедку (БХД) і Міхаіла Караткевіча (БПЛ “Справядлівы свет”)(на фота). Але гэтых асобаў, як і на ўсіх мінулых выбарах цягам апошніх 20 гадоў, у раённую камісію не ўключылі.

Па словах кіраўніка Слонімскага грамадскага цэнтра Віктара Марчыка, толькі па гэтым факце ўжо зразумела, як адбудуцца выбары і хто стане раённым дэпутатам.

Нагадаем, што старшынёй раённай выбарчай камісіі ў Слоніме чарговы раз была абрана, а фактычна прызначана Алена Мачаліна.

Рашэннем Слонімскай раённай выбарчай камісіі ад 24 лістапада на Слонімшчыне ўжо ўтвораны 35 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы.

05.12.2017

праваабарончыя сайты