Навіны

“Іх звала Беларусь святая”: да 100-годдзя Усебеларускага з’езда

100 гадоў таму ў Менску адбыўся Усебеларускі з’езд, які паклаў пачатак БНР, але быў разагнаны бальшавікамі. Гэтую дату ў менскай сядзбе ТБМ адзначылі прэзентацыяй кніжкі “Іх звала Беларусь святая”. 

Гаворыць адзін з аўтараў – Валеры Герасімаў:  

– Тут апісаны выпадак пра настаўніцу з Магілёўскай губерні. Падышоў да яе Крывашэй, яна дастала рэвальвер і хацела ў яго стрэліць. Але была асечка. Ён ёй сказаў: “А ты, прыгажуня, са мной паедзеш у аўтамабілі.” Дык яна гэтым рэвальверам яму па твары стукнула. І тады салдаты накінуліся на яе і пачалі збіваць. За настаўніцу ўступіліся ўсе дэлегаты, і пачалася бойка. І гэта настаўнікі. Тут яшчэ цытуюцца словы Езавітава пра тых, хто быў прадстаўлены на з’ездзе. Там сказана: “ і шэрая світка селяніна, і цывільная вопратка інтэлігента”.

Прэзентацыю кнігі распачыналі старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім і яе папярэднік на гэтай пасадзе Алег Трусаў.  

2017-12-06_kauniarovicz_bielkanhres_12017-12-06_kauniarovicz_bielkanhres_22017-12-06_kauniarovicz_bielkanhres_32017-12-06_kauniarovicz_bielkanhres_52017-12-06_kauniarovicz_bielkanhres_62017-12-06_kauniarovicz_bielkanhres_8

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/ikh-zvala-belarus-svyataya-da-100-goddz/

06.12.2017

праваабарончыя сайты