Навіны

85 судоў над журналістамі за год

Сёлета адбылося 85 судоў над беларускімі журналістамі ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю


Па выніках гэтых працэсаў: 12 разоў журналістаў арыштоўвалі, 72 разы штрафавалі і толькі 1 суд закончыўся спыненнем справы.

Найбольшы адміністрацыйны арышт, якім каралі журналістаў, — 15 сутак. Такі тэрмін адбылі: Алесь Баразенка, Марына Кастылянчанка, Павел Левінаў, Канстанцін Мардзвінцаў, Леанід Свецік.

Найбольшы штраф — 60 базавых велічынь, або 1 380 рублёў, — атрымаў журналіст Алесь Ляўчук.

Больш за ўсіх штрафаў атрымалі Кастусь Жукоўскі і Ларыса Шчыракова — часцей іх каралі за працу без акрэдытацыі.

Лідыруюць сярод рэпрэсаваных журналістаў тыя, якія супрацоўнічаюць з “Белсатам”. Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/85-sudou-nad-zhurnalistami-za-god/

06.12.2017

праваабарончыя сайты