Навіны

У Гародні кожная пятніца будзе «чыстай»

Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў рашэнне штотыдзень па пятніцах арганізоўваець адзіны санітарны дзень «Дзень чысціні і парадку горада», паведамляе сайт гарвыканкама.

Гэта зроблена ў мэтах навядзення і падтрымання належнага санітарнага стану тэрыторыі горада, у тым ліку замацаваных за арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі.

Свой унёсак ва ўпарадкаванне горада запрашаюць зрабіць і ўсіх жадаючых.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-kozhnaya-pyatnitsa-abveshchana-ch/

07.12.2017

праваабарончыя сайты