Навіны

“Слонімскі край” пра візіт прынца Баварыі ў Слонім

Лістападаўскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын, распачынаецца матэрыялам пра прынца Баварыі Леапольда фон Вітэльсбаха (1846-1930), які падчас Першай сусветнай вайны наведаў Слонім, дзе дыслацыравалася 9-ая кайзераўская армія.

Чытачы таксама з цікавасцю прачытаюць артыкулы з краязнаўчай спадчыны Васіля Супруна “Калі збудаваны храмы-крэпасці?”, прысвечаны найперш Сынковіцкаму храму, дакументы пра слонімцаў пачатку ХХ стагодддзя з прыватных архіваў, пра лёс cям’і Васіля Струпаўца, якую падчас Другой сусветнай вайны расстралялі савецкія партызаны. Са свежага нумара “Слонімскага краю” можна даведацца пра тое, як 80 гадоў таму літаратары Слонімшчыны спрабавалі выдаваць беларускамоўны альманах. Сярод іх былі Гальяш Леўчык, Сяргей Хмара, Язэп Вількоўшчык…

 

Са свежага нумара “Слонімскага краю” можна даведацца пра тое, як 80 гадоў таму літаратары Слонімшчыны спрабавалі выдаваць беларускамоўны альманах. Сярод іх былі Гальяш Леўчык, Сяргей Хмара, Язэп Вількоўшчык…

Са зместам гэтага нумара “Слонімскага краю” і іншых чытачы могуць пазнаёміцца на Kamunikat.org

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/slonimski-kraj-pra-vizit-pryntsa-ba/

07.12.2017

праваабарончыя сайты