Навіны

„Малы юбілей – XX Бязмежжа”

Пад такой назвай  8 снежня, пачынаецца літаратурны семінар на Падляшшы, які арганізуюць Праграмная рада тыднёвіка „Ніва” і Беларускі саюз у Польшчы.

На працягу двух дзён удзельнікі з абодвух бакоў мяжы падзеляцца навінамі ў беларускім літаратурным працэсе, кажа арганізатар семінару Яўген Вапа:

– XX „Бязмежжа” будзе праходзіць у працоўна-святочнай атмасферы. Мы будзем радавацца таму, што з’явілася новае ў беларускай літаратуры. Гэта бязмежнае свята, а ягоная адметнасць, што будуць дадатковыя рэпартажы, дакументальнае кіно і ўспаміны пра першыя „Бязмежжы”.

„Перад намі таксама шмат літаратурна-музычных выклікаў”, – дадае Яўген Вапа. Ён падкрэслівае, што як і заўсёды, сёлета будзе прадстаўлена творчасць беларускіх аўтараў з Польшчы, сярод якіх – Андрэй Сцепанюк, Ганна Кандрацюк-Свярубская, Міра Лукша, Міхась Андрасюк ды іншыя:

– Менавіта тое, што нас радуе, што беларуская літаратура сёння з’яўляецца элементам беларускай бязмежнай прасторы. У гэтым годзе на „Бязмежжы” будзем мець дачыннне з прэзентацыяй таго, што пішуць беларусы ў Польшчы.

Літаратурны семінар „Бязмежжа” пройдзе 8-10 снежня ў мясцовасці Новае Ляўкова. У нядзелю, 11 снежня, запланаваная аўтобусная экскурсія „Па слядах беларускіх пісьменнікаў”, а таксама падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурсу „Дэбют”.

Яўген Вапа быў госцем ранішняга эфіру Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/maly-yubilej-xx-byazmezhzha/

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/maly-yubilej-xx-byazmezhzha/

08.12.2017

Відэа

праваабарончыя сайты