Навіны

Станіслаў Шушкевіч: Пагадненне прадухіліла грамадзянскую вайну

8 снежня, 26 гадоў таму, у Віскулях былі падпісаныя Белавежскія пагадненні паміж Беларуссю, Украінай і Расеяй. Гэта азначала спыненне існавання СССР як „суб’екта міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці”.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, які падпісваў пагадненне, распавёў пра тое, як ацэньвае значэнне тых падзей для сучаснай Беларусі:

– Галоўная асаблівасць Белавежскага пагаднення не ў тым, што яно канстатавала адбыўшыйся распад Савецкага Саюза, а тое, што яно прадухіліла грамадзянскую вайну на тэрыторыі Савецкага Саюза. Рэспублікі разыйшліся без кроплі крыві, ніводная імперыя не распадалася без бойкі, без кровапраліцця, а гэта распалася. СССР ужо не мог існаваць, бо ён вычарпаў свае магчымасці існавання.

Што думаюць пра тыя падзеі беларусы?

– Вельмі шкада, што распаўся. Пры савецкай уладзе мы жылі, як людзі, а цяпер, як загнаныя коні.

– Самастойнасць для краіны – гэта канешне вельмі добра, але трэба як след гэтым распарадзіцца. Трэба правільна выбудаваць вектары, правільна сацыяльную палітыку арганізаваць.

– Кожны мае права на самавызначэнне.

– За кошт гэтага народ павінен быў падняцца, але чамусьці ён не падымаецца, але гэта ўжо справа будучыні. Гэта справа не аднаго пакалення, павінна змяніцца некалькі пакаленняў пакуль самасвядомасць народа павысіцца.

8 снежня 1991 года падзеі ў Віскулях сталі знакам і для стварэння незалежнай Беларусі.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/stanislau-shushkevich-pagadnenne-pradu/

08.12.2017

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты