Навіны

Анджэй Дуда падпісаў змены ў закон аб Карце паляка

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў змены ў закон аб Карце паляка. Пра гэта паведамляецца на яго афіцыйным сайце. Цяпер Карту паляка не змогуць атрымаць нашчадкі грамадзян Другой Рэчы Паспалітай (міжваеннай Польшчы), калі іх продкі не былі этнічнымі палякамі па паходжанні.

Раней агучваліся факты, што некаторыя агенцтвы за грошы выдаюць фіктыўныя даведкі пра польскае паходжанне продкаў. Пры гэтым яны спасылаюцца на няісныя гістарычныя дакументы.

Між тым, карты паляка атрымалі ўжо каля 100 тысячаў грамадзянаў Беларусі. Гэты дакумент дае магчымасць бесперашкодна жыць, працаваць і бясплатна вучыцца на тэрыторыі Польшчы, прыязджаць на тэрыторыю гэтай краіны без шэнгенскай візы і падарожнічаць цягнікамі са зніжкай у 37%.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/andzhej-duda-padpisau-zmeny-u-zakon-ab-k/

09.12.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты